top of page

Прэміі, што атрымала кніга "Радзіва Прудок"

1. Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча — літаратурная ўзнагарода, якая прысуджаецца літаратарам-пачаткоўцам.

Надаецца ў тых жанрах, у якіх пісаў Максім Багдановіч: паэзія, проза і мастацкі пераклад. Твор мусіць быць напісаны па-беларуску, аўтар на момант вылучэння павінен мець не больш за 35 поўных гадоў.

Заснаваная ў снежні 2010 г. Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў з удзелам расійскага бізнэсоўца беларускага паходжання Паўла Бераговіча.

"Радзіва "Прудок" атрымаў прэмію "Дэбют" у 2017 годзе.


2. Залатая Літара — штогадовая суб’ектыўная літаратурная прэмія, якая ўручаецца пісьменнікам Адамам Глобусам за лепшую кнігу года. Уручаецца з 2004 года. Нешматлюднае мерапрыемства традыцыйна адбываецца ў сакавіку, праводзіцца ў маленькіх кавярнях Мінска («Стары Менск», «Акварыўм»).

Кніга "Радзіва "Прудок" атрымла прэмію "Залатая літара" у 2017 годзе.


3. Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца — прэмія, заснаваная 28 снежня 2011 года, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выдадзена (у папяровым або электронным варыянтах) у папярэднім годзе (аднасна часу прысуджэння прэміі), на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступілі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў[1]. Прэмія была названа ў гонар ураджэнца Мінска, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой і Украінай.

Андрусь Горват атрымаў прэмію за кнігу "Радзіва "Прудок" у 2017 годзе.

bottom of page