top of page

Хто такі Андрусь Горват?

Андрусь Горват — беларускі пісьменнік і журналіст, найбольш вядомы кнігай «Радзіва „Прудок“».



Будучы літаратар нарадзіўся ў 1983 годзе. У 2006 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ. З восені 2013 г. да сакавіка 2015 г. працаваў дворнікам Купалаўскага тэатра. Пасля пераехаў у вёску Прудок на Палессі. Падчас свайго жыцця ў Прудку актыўна рабіў запісы на сваёй старонцы ў Facebook. Гэтыя запісы і сталі асновай для кнігі «Радзіва „Прудок“».

У 2016 годзе праз сайт «Талака» сабраў 5290 рублёў з ахвяраванняў 364 асоб на выданне кнігі, якую пісаў 3 гады (з 2014 года). Кніга выпускалася некалькі разоў і агульны тыраж дасягнуў больш за 7000 асобнікаў. Пасля выдання кнігі выдаліў свой акаўнт у Facebook.


16 мая 2018 года адбылася прэм’ера спектакля «Радзіва „Прудок“» у тэатры імя Янкі упалы. Рэжысёр спектакля — Раман Падаляка, ролю Андруся выканаў Міхал Зуй, таксама ўдзельнічаюць Святлана Анікей, Дзмітрый Есяневіч. Першыя паказы шлі з вялікімі аншлагамі, квіткі на пяць чэрвеньскіх паказаў былі распроданы за 6 гадзін пасля пачатку продажаў.




Новы подых


У снежні 2018 года ў кнігарнях з’явілася другая кніга аўтара «Прэм’ера», на якой ён быў пазначаны як Андрэй Горват. Да выхаду кнігі аўтар не запланаваў аўтограф-сесій і іншых мерапрыемстваў.


«Прэм’ера» является полноценным продолжением «Радзіва Прудок»: герои, сюжетные линии, аллюзии на первую книгу - основа и фундамент для второй. Это уже не фейсбучные записи с условным интерактивом с читателями, но дневниковая отрывистость, пестрота и исповедальность сохранились. Автор ищет своего персонажа в большом мире и внутри себя, место для себя в мире во время путешествия по Польше, Австрии, Италии, Франции и даже место для себя внутри смерти» (А. Горват).

У лістападзе 2020 года разам з Пятром Кузняцовым і Аляксандрам Баранавым набыў на аукцыёне сядзібны дом Горватаў у Нароўлі. У бліжэйшы час плануецца яго частковая кансервацыя і антыаварыйныя работы.

bottom of page